Суббота
27.04.2024
11:37
Приветствую Вас Гость
RSS
 
ДЕТСКИЙ ФОЛЬКЛОРНЫЙ КОЛЛЕКТИВ "МИЛАВИЦА"
Главная РегистрацияВход
"Милавица" и "Зимовая казка" »
Меню сайта

Форма входа

Поиск

Вось надышлi Каляды. У гэтыя чароуныя святочныя вечары нельга было рабiць хатнюю работу, таму старэйшыя бавiлi час за гутаркай, сустракалi гасцей, адным словам, адпачывалi. Вось так у адзiн з вечароу, седзячы каля цеплай печы, унучыкi папрасiлi бабулю, каб яна расказала iм казку. Бабуля згадзiлася.
Зiмовая казка.
"Дауным-дауно на нашай планеце жылi сумленныя i працавiтыя людзк Нiхто школi не злавауся, зауседы працавалi разам, разам святкавалi, дапамагалi адзiн аднаму. А як яны спявалi. Усе зацiхала наукола, калi чулiся шчаслiвыя песнi. I толькi Зайздрасць была незадаволена. I яна наклiкала на людзей бяду. Ужо не чулася больш песень. ЗЛОСНЫМI i чужымi сталi памiж сабой не толькi суседзi, але i радня. Людзi сталi жорстюмi, пахаладзелi у iх сэрцы, i паступова усе пачало ператворвацца у лед: заледзянелым стала жылле, ледам пакрылiся рэчю, раслшы, дрэвы, жывелы, а потым i самi людзi ператварылiся у ледзяныя глыбы. Страшна i холадна стала на Зямлi. I толькi адна маленькая Дзяучынка блукала памiж гэтымi ледзяшамi. Вятры жа замяталi яе слядочю, а яна бегала I плакала, прасiла Зайздрасць, каб тая вярнула жыцце на планету. Зайздрасць адказала Дзяучынцы:
- Толькi чалавечая любоу растопiць ледзяныя глыбы, з'явiцца узаемаразуменне, i людзi зноу палюбяць сваю планету.
Дзяучынка падумала: "Дзе ж тыя людзi, калi вакол толью лёд ды снег?" I яна хуценька пачала абдымаць сваiмi маленьюмi ручкамi заледзянелыя фiгуры людзей, жывел, сагравала дыханнем кожную травiнку, дрэвы, раслiны. Але у яе нiчога не атрымоувалася, i яна заплакала горкiмi слязьмi, якiя ператваралiся у градзiнкi i са звонам кацiлiся па заледзянелай зямлi. Раптам перад Дзяучынкай з'явiуся Дзядуля. Ен прытулiу малую да сябе, пагладзiу па русай галоуцы i сказау:
-Я ведаю тэту сумную гiсторыю. Зайздрасцi дапамагаюць яе сяброукi: Злосць, Жорсткасць, Хлусня i Бессардэчнасць. Вось яны разам i зрабiлi Зямлю такой ледзяной i пустыннай. Зайздрасць табе усе правтьна сказала: той, хто захоча выратаваць Зямлю, павiнен любiць яе, як сабе. Але не кожны захоча ахвяраваць сабой.
Дзяучынка задумалася на iмгненне, а потым прашаптала: - Дзядуля, дык гэта я змагу зрабiць, бо больш нiкога няма, усе замерзлi. Я павiнна вярнуць жыцце на нашу планету. Дзяучынка радасна засмяялася, шчочкi заружавелi. Блакiтныя вочкi заблiшчэлi маленьюмi азерцамi ад таго, што гэта залежыць ад яе: будзе жыцце на Зямлi цi не. Дзядуля паглядзеу на Дзяучынку з усмешкай сказау:
-Ты вельмi смелая i разумная Дзяучынка, хоць i маленькая. У цябе вялiкае i гарачае сэрца. У цябе усе атрымаецца. I, каб табе не было страшна, я буду зауседы з табой. А зараз заплюснi вочы.
Дзяучынка зажмурылася i праз нейкi момант зноу падняла вейкi. О, якое дзiва! Яна была высока у небе. А унiзе вiсеу вялiзны шар. Там жа стаяу Дзядуля i ветлiва ей усмiхауся.
Дзяучынка засмяялася. I зорачкi, якiя былi рассыпаны па усяму небу, замахау ей сваiмi праменьчыкамi.. Тут яна пачула голас Дзядулi:
- Мiлая Дзяучынка, ты зараз бачыш сваю планету Зямля. Ад твайго смеху i радасцi пачынае абуджацца прырода. Цяплом свайго сэрца ты растопiш лед на Зямлi, i жыцце зноу вернецца сюды. Людзi, якiя ажывуць, зауседы будуць бачыць цябе. Ведаеш, хто ты зараз? Ты самая яркая зорка на небе. Пакуль у тваiм жыццi будзе жыць любоу, пакуль у цябе будзе жаданне дапамагаць сваей планеце, жыцце на Зямлi будзе працягвацца. А яшчэ, мтая Дзяучынка, людзi дадуць табе iмя - зорка Мiлавiца. Запомнi гэта.
"Вось так закончылася гэта гiсторыя, мае любыя, - сказала бабуля i усмiхнулася. - Я думаю, што вы зразумелi, аб чым я вам расказала. А зараз мы пойдзем за святочны стол, нас ужо чакаюць".
Цепла было у хаце, пахла хвойкай. Вельмi прыгожа выглядау святочны стол. Радасныя усмешкi былi на тварах дзяцей i дарослых, а з неба на усе гэда паглядала самая прыгожая зорка "Мiлавiца" .
Казку склалi:
Дана СТРУНЕУСКАЯ (11г.),
Анюта АХРЭМЧЫК (10 г.),
Люда ДУРОВIЧ (10 г.), .
Вiка ВОЛЧЫК(11 г.),
Алена ГЕРМАН (8 г.)
I кiраунiк фальклорнага калектыва "Мiлавiца"
ЦВР "Ветразь" Марыя СНIТКО.
Календарь
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Архив записей

Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 6

Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz

  • Статистика

    Онлайн всего: 1
    Гостей: 1
    Пользователей: 0


    Copyright MyCorp © 2024
    Сделать бесплатный сайт с uCoz